РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Над магілай мужыка
Сьпі, бядак! Накпілась доля над табою:
Ты рабіў, а ўвесь здабытак твой - труна;
Ўсё жыцьцё свае змагаўся ты зь зямлёю,
Але ўрэшце ўсё ж асіліла яна!
Над табой пласт гліны цяжкай наваліла,
Грудзі ўпаўшыя прыціснула пяском...
Дык скажы ты мне, халодная магіла:
Для чаго ж змагаўся цягам ён з жыцьцём?
 
[1910]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.