Не знайсьці мне спакою ні цёмнаю ноччу, ні днём, Бо любоў мяне мучыць і паліць пякельным агнём. Але ведама: каб, апаліўшыся, боль заглушыць, – Трэба толькі да раны халоднай зямлі прылажыць. Пэўна, прыйдзецца мне пахавацца ў сырую зямлю, Каб уцішыць мучэньні і тую забыць, што люблю.
[1910]
|
|