 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Срэбнымі рожкамі мгліцца Зь цёмных нябёс маладзік; Возера плешча, бурліцца, – Рушыцца ў ім вадзянік. Ў хвалях гуляць выпускае Зь віру зьмяю за зьмяёй; Вось іх грамада ўсплывае, Срэбнай ірдзіцца луской. Будуць яны ўсю ноч віцца, Ў хвалях хрыбтамі блішчаць; Будуць сьціскацца, круціцца, Гэтак да раньня гуляць. Сьвецячы блескам чырвонца Праз парадзеўшую мглу, Пусьціць, уставаючы,сонца Ў іх залатую іглу. Згіне зьмяя за зьмяёю, Зьнікне зь нябёс маладзік. Доўга па іх пад вадою Будзе ўздыхаць вадзянік.
[1911]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|