РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хаўтуры
Белым сьнегам укрылася вуліца,
А на ім, паміж конскага гноя,
Мерзьне цёмна-зялёная хвоя,
I пушысты сняжок да ёй туліцца.
 
Тут вязьлі ў катафалку нябожчыка;
Выступалі друзья ў задуменьні;
Крыж нясьлі, йшоў у рызах сьвяшчэньнік,
I цягнуліся ззаду ізвозчыкі.
 
I вакруг агаляліся голавы,
I пасьпешна хрысьціліся людзі;
Сэрца ныла, таміліся грудзі,
Думкі ціснулі, быццам як волава.
 
Чорны крэп, сьпеў царкоўны, пах ладана,
Труп, ляжачы ў труне нерухома, –
Так таінственна ўсё, так знаёма,
Ўсё так проста і так неразгадана.
 
[1911]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.