РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Д. Д. Дзябольскаму
Быць можа, пуціна жыцьця
Лягла пярсьцёнкам, друг.
I я ў краіне забыцьця
Ня раз раджаўся, як дзіця,
Прайшоўшы поўны круг.
 
Быць можа, я ня скончу жыць,
Бо ў ім няма канцоў.
Зноў шлях знаёмы пабяжыць,
I ўсё, што мозг здалеў забыць,
Перажыву я зноў.
 
Быць мо, ў прасторы беза дна
Ўвесь час мой круг ляціць,
I ўся навіна та адна,
Што ў іншым месцы пуціна
Мо інакш заблішчыць.
 
I ў новым сьвеце пройдзе ўсё
Былое прада мной...
Што ж: хай канчаецца жыцьцё,
Хай зноў зварушыцца чуцьцё
Мінулай пуціной.
 
[1911]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.