РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Белым кветам адзета каліна
Ды бялей ад каліны Марына
– А чаго ты, як месяц, красна?
– Я ня ведаю, – кажа яна.
Раз вярнулася позна Марына;
У касе яе кветка каліны.
– А чаго ты, як месяц, ясна?
– Я ня ведаю, – кажа яна.
Ды ня век расьцьвітае каліна,
Не ўплятае ўжо кветак Марына.
– А чаго ты, як месяц, сумна?
– Я ня ведаю, – кажа яна.
А калі абляцела каліна, –
Атруцілася зельлем Марына,
I, як месяц далёкі, блядна
Ў дамавіне ляжала яна.
 
[1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.