 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Так цёпла цэлы дзень было, Што дзед – i той сьцягнуўся зь печы, Ля рэчкі сеў, дзе больш пякло, I грэў пад старай сьвіткай плечы. Сінеўся бор, цякла вада, Скрозь пахла мёдам i травою... A дзеду нат i не шкада, Што хутка будзе ён зямлёю.
[1913]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|