РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзед
Так цёпла цэлы дзень было,
Што дзед – i той сьцягнуўся зь печы,
Ля рэчкі сеў, дзе больш пякло,
I грэў пад старай сьвіткай плечы.

Сінеўся бор, цякла вада,
Скрозь пахла мёдам i травою...
A дзеду нат i не шкада,
Што хутка будзе ён зямлёю.
 
[1913]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.