РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У старым садзе
Прыгожы сад, які любіў Вато:
Між дрэў зялёных статуі паўсталі,
Вось грот, гадзіньнік сонечны, a далі
Фантан... Напэўна, саду год са сто.

Стаю я, сьню пра зьнікнуўшыя дні
I кніжку новага пісьменьніка трымаю.
Яе я разгарнуў... i закрываю,
Зьдзіўлёны ўкрай, што гэта не Парні.
 
[1913]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.