РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Варажба
Ўсё зьнікла – шум дажджу, i ветру вой сярдзіты,
Блеск сіні перуноў, за ўдарам гулкі ўдар.
Клубяцца шызыя астаткі грозных хмар,
Як у вадзе воск пчол пры варажбе наліты.
Што ж гэта варажба прароча нам i глебе?
Пабач жа, – зіхаціць блеск ясны сонца ўраз
Сярод разрыву хмар, i сямібарвны пас
Лукой прыгожай лёг ў бэзовым небе.
 
[1913]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.