 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Няяркая, маленькая вясёлка Ўкруг месяца ледзь бачна зіхаціць; Яе ня кожны нават i прыкмеціць, Хто ў гэты час на неба паглядзіць. Няяркая, маленькая вясёлка! – Праз гэта ты i да спадобы мне, Бо я адну з табою долю маю – Зіяць ледзь бачна ў сіняй вышыне.
[1913]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|