РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сярод вуліцы у нас карагод,
Ды ня йду я у таночку гуляць.
Як той мак на градзе, красаваць,
Праз красу сваю таварышак злаваць.
Здрадзіць тварык белы бедную мяне:
Толькі міленькае імя назавуць –
Белы тварык разгараецца,
A дзяўчаты усьміхаюцца.
 
[1915]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.