Прыйдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку. Моладасьць плыне, a сьледу няма ніякога. Эт, i чаму ж нагадала суворую Парку Нітку мне прасьці гатунку такога благога. Ціха гудзіць i пяе у яе верацёнца, Цягнецца, цягнецца, доўгая, шэрая нітка; Цягнуцца шэрыя дні без прасьвету, бяз сонца, I не пабачыш, здаецца, ні шчасьця, ні ўжытку. Хоць бы ты чорную, толькі б ня шэрую прала, Гора жадаў бы, ды толькі каб поўную чарку; Але i гора такога пазнаў я замала. Прыйдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку.
[1915–1916]
|
|