РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы гаворым удвух пры агні ў цішыне.
Рупна фарбай пісанку малюеш ты мне.

Як маркотны твае маладыя гады!
Ты ня знаеш сама, сколькі мела нуды.

Што яна парабіла, ліхая, з табой,
Што зрабіла з душою тваёй маладой.

Бач, які у пісанкі пануры калёр, –
I пануры калёр, i няяркі вузор.

Ці то мнішка старая зрабіла яе?
Пашкадуй ты гады маладыя свае.

Маладое жыцьцё праляціць, прабяжыць, –
He забудзься вясёлых калёраў зажыць.
 
[1915–1916]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.