РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аканямелыя волаты
Зусім ня
Нейкі там
Скандынаўскі ляднік
Зямлю нашу
Сваімі валунамі
Засеяў.
Гэта – акамянелыя
Волаты сьпяць,
Што свой край баранілі.
 
Хоць бязьлітасны час
Сьцёр нямала імён,
Ды ў легэндах і песьнях
Жывуць яны ўсе:
Камяні Глеба,
Рагнеды,
Адама,
Кастуся,
Багушэвіча,
Камяні Янкі, Якуба,
Брэста,
Лудчыцкай вышыні.
Камяні. Камяні. Камяні.
 
1987
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.