 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калі любоў ізмучыць Два сэрцы маладыя, – Сьмяюцца ў небе зоркі, Гавораць, залатыя: «Хай людзі-небаракі Душою шчырай любяць, – Любоў іх гнібіць тугай, Жыцьцё ім нават губіць. А мы – бясьсьмертны; вечна Блішчым на небе сінім, Бо мы любві ня маем I з мук яе ня гінем».
1909
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|