РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З Гейнэ
*  *  *
Калі любоў ізмучыць
Два сэрцы маладыя, –
Сьмяюцца ў небе зоркі,
Гавораць, залатыя:

«Хай людзі-небаракі
Душою шчырай любяць, –
Любоў іх гнібіць тугай,
Жыцьцё ім нават губіць.

А мы – бясьсьмертны; вечна
Блішчым на небе сінім,
Бо мы любві ня маем
I з мук яе ня гінем».
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.