 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Лепшы медзі сабе памятнік справіў я, Болей ўсіх пірамід царскіх падняўся ён; He зруйнуе яго сівер, ні едкі дождж, Hi гадоў чарада, вечнага часу рух. He саўсім я памру, лепшая часьць мяне He зазнае хаўтур; слава мая ўвесь час Між патомкаў расьці будзе, пакуль ўсхадзіць Зможа зь дзевай удвух на Капітольлі жрэц. Аба мне гаварыць будуць: «Раджоны там, Дзе шумлівы Аўфід шпарка ў палях імкне, Дзе царыць над людзьмі бедны вадой Танай, – Ён да славы дайшоў, хоць і ня панам быў». Першы стаў я складаць на эолійскі лад Ў нашым родным краю песьні пад лірны звон. Ўсе заслугі мае, Муза, з пашанай зьліч I лаўровым вянком мне валасы пакрый.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|