РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
3 Э. Верхарна
Паўстаньне
Вуліца – ў руху кракоў,
Целаў, і плеч, і працягнутых рук,
Рвушчыхся дзіка ўгару, як галіны кустоў.
Так і здаецца, што тут самой вуліцы рух,
Мкнушчай, лятучай, дрыжашчай ад сьлёз
Злобы, надзей і пагроз;
Вечара чырвань і золата крыюць у глыбі яе.

Ў гуле трывожным званоў
Сьмерць устае.
Сьмерць усплывае са сноў
З вамі, агні, зіхацяшчыя саблі, штыкі:
Колькі галоў
Ўзьдзеты у іх на канцох, як сарваныя груба цьвяткі!

Кашаль глыбокі гарматаў глухіх
Лічыць стагнаньні цякушчых гадзін.
Лічыць самотна, адзін:
Ўсе цыферблаты на пляцах крывых.
Быццам як вочы ў павеках бальшых,
Выбіў каменьняў ударыўшы град.
Часу звычайнага болей няма
Душам адважным, ня маючым спыну ума,
У церазьмернасьці гэтых грамад.

На вуліц шэрыя каменьні
Шалёнасьць люнула ў гарэньні
Агнёў, у крыках, поўных сілы,
Са сьвежай кроўю кожнай жылы,
Зьбялеўшы страх
Ад напружэньня:
Нядоўгі сіл яе размах
Варт нават века цегаценьня
К сталетняму свайму чаканьню ў марах, снах.

I ўсё, аб чым калісь мы сьнілі,
Аб чым вачамі мы малілі,
To, што мы словам раскачалі.
Што нават сьмелыя адклалі
На будучы далёкі век,
Што, быццам сокі, чалавек
Ў глыбі сваёй маўчком хавае, –
Яно цяпер шмат рук з аружжам налівае,
Зьмяшаўшы ў грамадзе заўзятасьць, злобу, зьдзек.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.