РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З А.-Ф. Арвера
Санэт
Я тайну ў глыбіні душы хаваю,
Ў жыцьці мінутным – вечную любоў.
Няма у ёй надзей, няма і слоў.
Аб ёй ня чула тая, што кахаю;
Уваг яе к сабе я не зьвяртаю;
Я ўсьцяж адзін, хаця б і зь ёй ішоў;
I я нічога да канца гадоў,
Hя сьмеючы прасіць, не атрымаю.
I хоць ласкавасьць Бог надаў да ёй,
Яна прастуе пуціной сваёй
І шэпт маёй любві не пачувае.
Калі ж, душою срогая, спаткне
Ёй поўны гэты верш, – яна шапне:
«Хто ж тая жэншчына?» – і не ўгадае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.