 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Блізка горнай рэчкі Сарыярві Жыў сабе ла гаспадарыў Паво. Меў ён жонку і дзяцей з асьміну, Разам зь імі і гараў і сеяў, А пасьля еў хлеб запрацаваны. Толькі ж раз вясной дажджы як люнуць, Скрозь руччы, узяўся сьнег вадою – I палову руні з поля змыла; Улетку каласы пабіла градам, Рэшту – ўвосень маразы згубілі. Аж галосіць гаспадыня Паво: «Прыдзецца нам з торбай пацягацца, Пад ваконьнем сораму набрацца, Паміраці або жабраваці». I тады прамовіў жонцы Паво: «Памяшай муку з карой таўчонай; Загару глыбей я нашу ніву, – Перабудзем так да ураджаю». I яна муку з карой зьмяшала, Загараў глыбей сваю ён ніву, Пакупіў сямян, прадаўшы оўцы. Вось растануў сьнег вясной на полі, Але руні болей не пашкодзіў. Ўлетку бура з градам праняслася, Але не пабіла збожжа Паво. Маразы ізноў былі пад восень. Толькі ж ніва Паво ўжо насьпела. I сказала, жыта зжаўшы, жонка: «Вось калі мы пажывём выгодне. Годзі нам мяшаць муку з карою, – Можна чыстага пад’есьці хлеба». I тады прамовіў жонцы Паво: «Зноў зьмяшай муку з карой таўчонай, Бо памёрзла ніва у суседа».
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|