РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Руская песьня
Сёння дзень у нас сьветлы, радасны –
Ўваскрасеньніца самаго Хрыста.
Я, дзяўчынушка, ў карагод пайшла
Ды са ўсімі там павіталася.
Ах, са ўсімі там павіталася,
Я са ўсімі цалавалася,
Толькі зь мілым пастыдалася.
А ня мала раньш у нас было
Разам ночак пераседжана,
Слоў салодкіх перамоўлена,
Ў вусны горача цало...
Да эх, цалована.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.