РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Украінскія песьні
У каго ты, дзяўчынанька, тварай удалася?
Ці то ў бацьку, ці то ў матку, ці ў суседа Яся?
*
Стаў хлапчына ля дзяўчыны, каламыйку грае,
На дзяўчыніны істужкі нешта пазірае.
Ды ня так ён на істужкі, як на тыя вочы,
Як на тыя, браце, вочы, што цямней ад ночы.
*
Сьлічна Галя Васілёва, сьлічна ды прыгожа:
Вочкі ясны, сама красна, як поўная рожа...
*
А чаго ж там на вуліцы так сабакі брэшуць?
Йдзе Мікіта, а падкоўкі ажно іскры крэшуць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.