РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Японскія песьні
Ах, як сьпявае
Сінявокая птушка
      Ў муках каханьня.
Сьціхні, птушачка, сьціхні,
Каб не тамілася я.
*
Мілая, згадай:
Веяла цёплай вясной,
      I вішні цьвілі.
Калыхнуў я галіну, –
Белы цьвет асыпаў нас.
Дзіўна кволыя,
Ірдзяныя, жоўтыя,
      Сіняватыя
Лісточкі асеньнія
Крыюць ядвабам шляхі.
Ўсё зьнікае
I сьледу нат ня кіне,
      Як шэры попел
Ад чорнага агнішча,
Разьвеяны вятрыскам.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.