РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Памяці Эдуарда Самуйленка
Дружа мой, сокале ясны, крылаты,
Крыльлі навекі апалі твае, –
Ты ўжо ня прыйдзеш на нашыя сьвяты,
Голас твой песень для нас не сьпяе.
 
Сьлёзамі дожджык пальецца на грудзі,
Насып-магілку абсыпе расой, –
Сьлёзы высушываць сонейка будзе,
Сонейка будзе заўсёды з табой.
 
Восеньню кветкі завянуць у полі,
Кветцы засохшай ізноў не цьвісьці, –
Думкі твае не завянуць ніколі,
Думкі аб нашым прыгожым жыцьці.
 
1939
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.