РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ты мне песьню сьпей, дзяўчына...
Ты мне песьню сьпей, дзяўчына,
Як у пана ты служыла,
Чаму смутна, бедачына,
Накрыж ручанькі злажыла?
 
Уставала рана,
Лажылася позна,
I ў сьне чула панаў
Голас хрыплы, грозны.
 
З горкай, цяжкай долі,
У пякельнай нетры,
Як былінка ў полі,
Гнулася ад ветру.
 
Ты мне песьню сьпей, дзяўчына,
Як ты пану жыта жала,
Як згібала крукам сьпіну,
I аб чым тады сьпявала.
 
Ой, цяжка дзяўчыне
Жаць поле чужое,
На марнае гіне
Жыцьцё маладое.
 
Ой, цяжка днём, ночай
Рабіці на пана,
Ліць сьлёзы дзявочы
Ад рана да рана.
 
Ты мне песьню сьпей, дзяўчына,
Як цябе за тваю працу
На бадзяньне сірацінай
Выгнаў пан зімой з палаца.
Ты мне сьпей!..
 
1939
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.