 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ніколі парасона не насіла. Ня бегала дадому напрасткі, Калі юнацтва маладая сіла Уперад гнала, як зямля расткі. Я твар дажджам заўсёды падстаўляла, Спакою не давала я нагам, Жыцьця без навальніцы не ўяўляла, Крык радасьці быў выклікам багам! Я i цяпер ад гэтае прывычкі Не адракаюся i долю не кляну! Я пакідаю ў хаце рукавічкі – Халодны сьнег далонямі лаўлю!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|