Пераплялося карэньне, Як мы з табою, мой лёс! Колькі розных здарэньняў, Колькі гора прынёс Ты мне... Я – дзівачка, Чагосьці чакаю яшчэ! Водзіць вывадак качка... Пад камень вада не цячэ I ўрэшце – адна! Чаканьні, здарэньні, То ўверх, то ўніз... Ах, жыццё, Хто сказаў, што слабое карэньне?! Лес мне дорыць жыцьця пачуцьцё!
|
|