 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
#1 Пастукаў кастрычнік нячутна ў акно, І восень на прызбу ступіла. Лугі i лясы яна фарбай адной – Агнём залатым апаліла. На ўзгорку – дубы... Іx далёка відаць! Штось бабіна лета прарочыць. На беразе рэчкі бярозы гараць... А восень далей ужо крочыць!
#2 Лісьце думкамі дзявочымі зьлятае, Лісьце словамі шапоча пад нагамі. На азёрным люстры залатая Восень разыходзіцца кругамі! Сёньня ні аб чым я не шкадую, Страшна мне спакой зямлі парушыць, Сёньня я ня плачу, не сумую, Толькі б зь месца гэтага ня зрушыць, Толькі б не пазбавіцца спакою. Цішыня пануе ў маім сэрцы. Восень клапатліваю рукою Запрашае да сябе пагрэцца. Лісьце прад вачыма кружыць, кружыць Восень золата пад ногі сьцеле, I да болю сэрца маё сушыць, I цяпло ўлівае ў маё цела. Ты мяне ня ведаеш такую – Ціхую, спакойную на дзіва! Сёньня ні аб чым я не шкадую, Ўсё жыцьцё да восені хадзіла б!
#3 На дрэвы ўпала пазалота-чырвань, Глядзіць сьляпое сонца з вышыні! Зь якой журботай цягнуцца у вырай Панурыя птушыныя кліны! Гляджу, гляджу ў блакітнае бяздоньне, Паветра сьлепіць звонкасьцю сваёй. Мой голас промнем зіхатлівым тоне, Вясёлкай восень зьзяе нада мной!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|