 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
I сумна мне... Ў апошнія часы Гарэза-Муза мною не абрана! З трывогай адчуваю – на басы Мяняю сваё тонкае сапрана. А сэрца абяцала мне сьпяваць, I мроі так вярэдзілі дачасна!.. Чужыя песьні квеценьню шумяць, Чужая Ліра апявае шчасьце! Як неўпрыкметку сталасьць абняла, Ня зь вершам – з прозай сталі пабрацімы! У сэрцы песьня высьпела адна – Рамонкавы бераг Радзімы!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|