Завіталі апоўначы з шумам, са сьмехам. Ты шапнуў мне з пapoгa вінавата: «Прабач!» Для цябе гэта ноч, не інакш, як пацеха, Для мяне – разьвітаньня нябачны трубач. Ён іграе, іграе... Студзяць гукі далоні, і адводзіш ты позірк, не глядзіш на мяне, толькі госьця адна ў палахлівым палоне з-пад брывоў сваіх тонкіх асьцярожна зірне. Ды хіба ёй магчыма гэтым часам ня раньнім разгадаць нашу тайну, зазірнуць у душу, супыніся, трубач, не іграй разьвітаньне, а сыграй нам сустрэчу, я вельмі прашу. Весяліцеся, госьці, памяць шчодра частуе, i пласьцінка, як здрада, чорным кругам мільгне. Ну, няўжо мяне ўсьмешка мая не ўратуе, ну, няўжо мае сэрца мацьней за мяне?! Весяліцеся, госьці, ў гэтым доме ня плачуць, тут з пласьцінкі сыходзяць весялосьці кругі... Я хвіліну расстаньня гэтай ноччу адзначу самай звонкаю песьняй бязь ценю тугі...
|
|