РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Пятрусь Броўка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Александрына
Мне не забыцца песьні той даўняе вясны:
– На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...

Хадзілі мы, сьпявалі, і зь песьняй ты цьвіла.
Александрына, помніш, якою ты была?

Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,
Цябе зь ніякай кветкай ня мог я параўнаць.

Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна,
Сказаць, што ты лілея, – сьцюдзёная ж яна.

Сказаць, што ты званочак... Ды ўсіх жа мала іх!..
Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.

Мінула часу многа. Мне навявалі сны,
Як дзесьці на дарожцы стаялі тры сасны.

Прайшлі вясна, і лета, і восень, і зіма...
Александрына, дзе ты? Шукаю я – няма...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.