РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Пятрусь Броўка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калі ласка!
У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: «Калi ласка!..»
Як зьвiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыцьцё iдуць са мною.
Трапiць госць у будзень, а цi ў сьвята:
– Калi ласка, калi ласка, ў хату!
Не пасьпелi сесьцi пры сустрэчы,
Як патэльня засквiрчэла ў печы,
Ды i чарка блiснула дарэчы.
Бульба, смажанiна i каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калi ласка!
Хлопец кажа дарагой дзячыне:
– Калi ласка! Будзеш гаспадыняй!..
Эх, жыцьцё збудуем мы прыгожа,
Ўсе з табой нягоды пераможам.
Гром грымiць. Зь нябёсамi размова:
– Калi ласка, цёплы дождж вясновы!
I ня вельмi буйны i ня рэдкi –
На сады, на пушчы, на палеткi,
На грыбы, на ягады, на кветкi...
– Калi ласка! – наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранiшняму сонцу:
– Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,
Радасьцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзьнiмi з сабою нашы мары!
– Калi ласка!.. – нашай роднай мовы
Шчырыя i ветлiвыя словы.
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.