РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Пятрусь Броўка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кропля
Дождж прарваўся зь ветрам
У сьпякоту,
Па пясках ударыў
Буйным шротам...
За адно імгненьне,
За хвіліну
Перамыў лістоту на галінах,
Пачапіў на кожнае іглінцы
Па адной засмучанай
Сьлязінцы.

Прашумеў. Суняўся.
Ціха стала.
I сьлязінка кожная зайграла.
Колькі ў кроплю
Фарбаў назаткана,
Быццам сьвет увесь у ёй сабраны:
Поле,
Луг,
Сады ўсяго пасёлка,
I рака,
I неба,
I вясёлка!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.