РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Пятрусь Броўка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Як ліст дубовы...
Ня страшна мне
Ні твань, ні багна,
Ані віхуры гул і сьвіст –
Я за жыцьцё схапіўся прагна,
Як за гальлё
Дубовы ліст.

Па восені,
Мядзяны, дужы,
Між хмурай стыні ён гарыць...
Трасуць яго вятры і сьцюжы,
А ён адно ў адказ –
Зьвініць.

Калі зімой
Мятлюга грае
І злосна шчэрыцца мароз,
Ён, як далоньню, прыкрывае
Галінку тую,
Дзе прарос.

І толькі ў ясны дзень
Вясновы,
Калі красуе ўсё вакол, –
Перад лістком зялёным, новым
Ён ціха падае
На дол.
 
1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.