РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Адам Глёбус
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьлед

Таму, хто ня мае сяброў

 
Узыдзі на гару, абярніся ваўком
I ляці праз чатыры гады, —
Сваю маці забудзеш і родны свой дом,
Не сустрэнеш ніколі бяды.
 
А яшчэ сорак дзён, не шкадуючы ног,
Ты ляці па пяску, па вадзе,
Па асфальце, па пылу, па бруку дарог,
Не спыпяйся, крый Божа, нідзе.
 
А калі на мяжы, паміж ноччу і днём,
Перакуліцца ўвесь белы сьвет,
Будзе ў цемры сьвяціць ярка-чорным агнём
Непатрэбны і воўчы твой сьлед.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.