 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мне млосна ад колькасьці розных багоў, падобных да знака дарожнага stop. Мне сумна глядзець на анучы сьцягоў, пад якімі віруе шалёны натоўп. Мне прыкра глядзець на прыгожых дзяўчат, ад якіх патыхае атрутай і злом. Мне горка глядзець, як чужынскі салдат п’е нашу ваду, каўтае нагбом. Мне робіцца гідка ад тых дзецюкоў што ныюць, ажно на ваніты бярэ. Мне сорамна бачыць ланцуг жабракоў, што бруднай пятлёю вісяць на царкве. Толькі марна ты клічаш мяне на вайну і дарэмна палохаеш чорнай турмой. Я нікуды ўсё роўна з табой не пайду. Ты – забойца, мой вораг, і д’ябал з табой.
1994–19.XII.2004
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|