Дажыць ты зможаш толькі да вясны, і больш нічога, сапраўды, нічога... Нядоўгая, на жаль, твая дарога. Кароткая, як ранішнія сны. Хацеў бы да наступнае вясны спазнаць паболей слодычы і болю. Хацеў бы шмат свабоды, прагі, волі... Ды час прыйшоў табе нярадасны. Бэз пад дажджамі будзе красаваць і рассыпаць карункавую квецень, вясна-красна буяцьме па ўсім сьвеце, а ты заснеш і будзеш мёртва спаць.
27.V.2007
|
|