 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
За каменнай сьцяной сіні гай. Там вады прахалодны спакой. Там на дрэве сядзіць папугай, бачыць ён і цябе і свой рай. Ты пытай у яго, не пытай... Як з пустэльні патрапіць у той прахалодны спакусьлівы рай? Не падкажа табе папугай. Спачуваць-памагаць ён ня стане: папугай і ў раі – папугай. Ён твае паўтарае пытаньні пра сьцяну, пра пустэльню і рай.
6.IX.2007
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|