РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Руплівец культуры
Ты сядзіш, схаваўшыся ў альтанцы,
пішаш мудрагелістыя станцы.
Вязень слова, кемлівы штукар,
апалонік, малады Ікар.
У руцэ асадка, побач пляшка –
вершаваць увогуле няцяжка,
і ня шкода, што чарговы рым
верхагляду ўявіцца старым.
У душы руплівага паэты
ёсьць напалеонаўскія мэты,
але ўверсе дах, лічы, падох –
дрэнныя альтанкі ў гарадох! –
і зь нябёсаў кроплі, кроплі, кроплі...
Ты рымуеш і глытаеш соплі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.