РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Санэт
АмНЕзія – амністыя начным
і дзённым вязьням духу, сумны вынік
бясконцых разважаньняў аб адным
для грамадзян псыхіятрычных клінік,
 
смак кавы, цыгарэтаў лёгкі дым,
у фатуму пазычаны гадзіньнік.
Спрабуючы застацца маладым,
ня ведаеш, што час – таксама цынік,
 
што самазахаваньне – пачуцьцё,
якое скарачае нам жыцьцё
куды мацней за кроплю нікатыну.
 
Агонь, вада і духавая медзь –
прыступкі да таго, каб зразумець,
што розум і вар’яцтва – ўсё адзіна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.