РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шызабары
Чэрап у чэраве, невычарпальны ды чэпкі,
              нібы Чыпаліна ў чарзе па цыбулю.
Бітага мозгу шкляныя аскепкі
              лятуць, што шалёныя кулі...
Рэчышча мёртвага рэчыва,
    каляровых кавалкаў вясёлка,
        пырскі сьвінцу
              у праменьні барвовага сонца,
крошкі крывавага печыва –
    людзі наконадні чорнага золку,
        час надыходзіць канцу,
              але гэта трывае бясконца.
А ў нябёсах аблокі, нібы вершаваная нізка.
Беларусь, я прыдумаў адзінку твайго атмасфэрнага ціску!
    Шызабары, нібы закаханыя пары,
              плывуць у паветры...
    Беларусь, я люблю твае зоры і хмары,
              і воды, і нетры,
    і твае гарады, і вытворчасьці сродкі.
    Перавернуцца ў трунах славутыя продкі,
              як пабачаць у вершах
              пра нівы ды пожні.
              Я паэта ня зь першых.
              Магчыма, апошні
папяровы пацук, канцылярская кніга,
              фаліянт,
шызабармэн і шызабарыга,
              шызалянт.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.