РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьмерць тлумача
550
М. Б.

 
Паўлітары ў дэканструкцыйнай п’янцы
табой адкаркаваныя, ды з форсам…
Самотны русаіст на прагулянцы
ў садох вісячых з Данасьен-Альфонсам.
 
Ты пішаш ліст да новай Аляізы,
раман Жан-Жака ў трох радкох Басё…
Пасьля ідуць садысты і маркізы:
ў адной асобе, што хутчэй за ўсё.
 
Зьмест альбо кшталты, зьявы альбо іста,
адно ўяўленьні ці амаль што сэнс?
Так ці інакш, на кожнага садыста
працуе канвэнцыянальны цэнз.
 
Бо тое ўжо замацавалі, гэтае
зададзенае. Dura lex, sed lex.
Ракайльны век. Асьветніцтва з Асьветаю.
Скептычны розум і бясьпечны сэкс.
 
Ёсьць націск фіксаваны ў кожнай ўладзе,
што тлумам аддаецца ў галаве.
Сьмерць тлумача ва ўласным перакладзе
эквірытмію пульсу перарве.
 
Па-за мяжой канвэнцыі – вар’яцтва:
вар’яцтва як мастацкае прыймо.
На гэты конт мы рады не дамо,
бо тут, як кажуць, скончыцца мастацтва.
 
Ёсьць тая, што цябе не абміне, –
даніна паліглёту-моважэрцу,
каторая магутна, гучна мкне –
пакінуць рулю і трапляць у сэрцы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.