РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Насьледаваньне Гарацаму
460
Exegi monument (um)...

 
Я помнік ладжу ў кшталце манускрыпту.
Ня зьнішчыць сьцежкі да яго дзірван!
Я фін паміж пяскоў зямлі Эгіпту,
паміж калмыкаў – горды ўнук славян!
 
Няхай паўзуць па Беларусі чуткі,
што помнік маю, як і маю мець:
ня чэлес, пругкі і зусім ня гнуткі
(зь ім побач Аляксандраў слуп – малюткі!),
ня біцэпсы трывалыя, як медзь,
 
ня кудзеры, ня вочы і ня персі –
штось іншае дае натхненьню рух!
Не! Толькі дух мяне трымае ўверсе,
магутны дух, непераможны дух!
 
Пакуль жывем пад месяцам і сонцам,
я ўсім вам буду ксёндз, імам, равін
(ці, можа, рабін?) – усё адно ўлюбёнцам!
Мяне ўсялякі існы тут ліцьвін
 
пазнае й будзе шанаваць: вяліка-
й малаліцьвін, белаліцьвін і дзікі
габрэй, балотаў сябра – паляшук,
і сябра бульбы – калярадзкі жук,
 
мае сябры – ад Каўнасу да Коўны,
ад Брэсту аж да Берасьця – жанкі!
Шчэ маем ім на станікі бавоўны,
шчэ маем валасоў на парыкі!
 
Бікіні ўлетку, а ўзіму пальчаткі,
ім будзе ўсё – ядваб і аксаміт!
Дык слухайце, таварышы нашчадкі:
я ўжо не чалавек – сучасны міт!
 
Ніхто з палякаў, маскалёў, туземцаў
майго імя ніколі не кране.
Мяне чакае ўдзячнасьць спадкаемцаў,
вас – вечныя ўспаміны пра мяне!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.