РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты здымалася на фатастужку,
ты чакала сваю фатаптушку,
толькі птушкі пакуль не было:
яна, мабыць, зламала крыло
ці згубілася, нібы падкова,
адляцела амаль выпадкова
ў каляровы аптычны нябыт...
Добра здадзены першы іспыт:
ветразь, лодка (уключна да ўключыны),
фатаздымкі, абдымкі, заручыны…
 
Кожнай раніцы горкая кава –
ён сказаў, а табе нецікава.
Хлеб, гарэлка, цыбуля і лёк –
скрозь падманы ты бачыш здалёк.
Быць з табой па-дзіцячаму ўзьнёслым –
толькі спосаб застацца дарослым,
а твае патаемныя сны –
фатаптушкі апошняй вясны.
Над табою бясхмарнае неба,
пад табою вільготная глеба;
ты ня бачыла, як спакваля
пад табой высыхала зямля.
Ані хмар, ані сонечнай дымкі.
Ты рабіла свае фатаздымкі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.