РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ваенна-паветраны пёс
Ваенна-паветраны пёс
    у тумане і сьнезе
ад восьмых з паловай нябёс
    і да раньніх гадзін
у аўторак, калі ён няцотны,
    снуе ў палянэзе
фігуры, заўсёды самотны,
    заўсёды адзін.
 
Ваенна-паветраны пёс
    не згубіў гімнасьцёркі;
васьмёркі і мёртвыя петлі
    пляце, як лухту;
Вялікі й Малы можа Воз
    без Палярнае зоркі,
як віялянчэль ад басэтлі,
    адрозьніць, бо розныя маюць яны шырату й даўгату!
 
Ваенна-паветраны пёс –
    больш ня просты сабака,
яго пераменлівы лёс –
    больш ня будка-нара:
пітвом яму стала залева
    сьвятла Скарпіёна і Рака
        (і п’е, небарака!),
а ежай – Сусьветнага Дрэва
    лістота й кара.
 
Лунаючы, як альбатрос,
    і нястомны штогоду,
ваенна-паветраны пёс
    спадзяецца штогод
на тое, што ён несумненна
    сустрэне прыгоду, –
што недзе чакае ваенна-
    паветраны кот.
 
Ваенна-паветраны пёс
    праляцеў у этэры –
і ўсіх навакольных
    працяла каманда „зважай!”;
а я перагортваю стос
    некранутай паперы:
ваенна-паветранай поўні насеньне
    для здольных –
        натхненьня
            ўраджай!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.