РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Выбар
я абіраю вольнасьць
як абіраюць бульбу
атожылак пінскай
пасьля панямонскай
нарэшце чарнобыльскай
шляхты
(што сынку дапамаглі табе
гэтыя ш-ш-шляхі?)
які атруціўшы атрамант
амаль не зважае на лямант
бо покуль ня момант
скуголіць раўці турбавацца
празь нейкія там бел-чырвона-
белыя плямы на мапе
згвалчанай колісь Эўропы
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.