 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я завуся Падшпарак-Пачварак, бо паводжу сябе вельмі дрэнна. Я аматар падступак і сварак; не чытайце маралі – дарэмна! Каб дабро пацярпела фіяска, я гатовы пайсьці на злачынства... Ах, спадар буржуін, калі ласка, запішэце мяне ў буржуінства! Адчуваю нашмат сябе ўтульней, як залажу ў чужыя кішэні. Пагуляць у дарослыя гульні запрашаю – прымі запрашэньне! Я юнак-падсьвінак, юны злодзей. Спадары, пашкадуйце дзяцінства: я з маленства жыву на балоце – запішэце мяне ў буржуінства! Я страшэнна хачу бочку сочыва, я страшэнна хачу кошык печыва, а маё сэксуальнае рэчыва ўсё чакае чагосьці жаночага! Вам прадамся за смачную булку (толькі страўнік – крыніца адзінства!), палітычнага дайце прытулку – запішэце мяне ў буржуінства!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|