РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Псэўдавэрлен
фіранкі на вокнах
сузор’і на шыбах
апоўначы вонках
астральнасьці выбух
 
у ноч крок за крокам
губляючы розум
навобмацак вокам
ня надта цьвярозым
 
сьвятоўнае ўчора
паноўнае сёньня
памкненьнямі ўгору
на небнае ўлоньне
 
сягае ўзрушэньне
апошняга роўню
пустыя кішэні
відзежы і поўня
 
астральнасьці выбух
апоўначы вонках
сузор’і на шыбах
фіранкі на вокнах
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.