РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Good porning! ды іншыя антырымы

Даліле Самасыс прысьвячаецца

 
Абязьвераны
 
абавязковая
абэцада
абяцанак
 
Алегорыя
 
алігархія
алігафрэнаў і
алігатараў
 
Амалфэя
 
у амальгаме
амаль фэя з
амаль малаком
 
Апраменьваньне
 
апранаха
апраметнай
апрычонасьці
 
Атрута
 
атракцыйны
атрымаўся
атрыбут
61
Багацьце
1.
багаткі й
багавіньне ў
багажы
2.
багны й
багнэты
багавіцы
Вартасьці
вар’ятаў
варта
вартаваць
Вобшук
вобмацкам у
воблаку
вобразаў
Водведкі
вобласьць
водару
водарасьцяў
62
Вопратка
вопрамецьцю
вобзем і ўся
водпаведзь
“Волат”
да волава
ці волі
ні на волас
Вонках
вомрак і
вопадзь
воплескаў
Вопіс
вобмаль
воблы й
вопыту
Вербніца
вярблюдаў
вэрбуюць у
вернікі
63
Грамніца
грамадзкая
граматыка
грамленьняў
Дольмэны
дольняе
дойлідзтва
долі
Дыктоўка
дыхтоўная
дыхатамія
дыху
Ершаскладаньне
ерась
ераў і
эўразійства
Жывасілам
жыгала
жыруецца
жыгучкай
64
Змораны
змагаюся
з мроямі ў
змроку
Зьвінавацілі
звышзьвіцяжэньне
зьвілістае
звычаёвасьці
Зьдзіўленьне
зьдзіраньне
зьдзірванелае
зьдзейсьненасьці
Імкненьне
імглістае
імя
імостачкі
Казарма
казаньні
казюрак і
казлоў
65
Каралеўства
карáлі
карантыннага
кардону
Крамзолі
крамніна
крамянай
крамолы
Крывія
крывізны
крывасмокаў
і пакрыўджаных
Лекцыі
лякайся
лексычнае
ляксы
Лётнік
летаваць у
летаргічных
летуценьнях
66
Мацея, 29
маца –
маці
мацункаў
Мы
мытнікі на
мыліцах
мысьленьня
Натрапіла
насамрэч
на самца
насарога
Нашэсьце
нашыя
на шыях
нашэньнікаў
Небаракі
неба й
небясьпека
небыцьця
67
Нярэчыўнае
у нераце
нерэальная
нэрэіда
Оптымум
опэрны
опіюм
оптам
Паляваньне
палову
паліцы
на паліва
Пано
1.
паноптыкум
паноўнае
панурасьці
2.
панічы
панічнай
паняверкі
68
Пара
парываньне
поркацца ў
порах
Парада
у парась
парасон не
паратунак
Паўза
паўзь мяне
паўзе
паўзмрок
Good porning!
1.
посьпех і
поступ –
поспал
2.
попа й
попыт –
поплеч
3.
пост і
посьцілка –
69
попрыч
4.
посьмех а
потым і
пострах
5.
паралюш
парываньня –
пародыя
6.
помста й
порах і
попел
Проза
промні й
проліўні
пройшлага
Прымýс
прымаю
прымат
прыкрасьці
Прыступкі
прысмак
прысутнасьці
70
прысуду
Прыхваткамі
прыхаваныя
прыхамаці
прыхільніцаў
Пялегаваны
пялёскацца ў
пялёнцы
пялёсткаў
Рандэву
раньнія
рамонкі на
рамёнах
Раскоша
раскашляўся
расскуголіўся
раскашэліўся
Рэха
рэшта ў
рэчышчы
рэчаіснасьці
71
Салажэрца
салённы
салядын
саладзіні
Спадкаемца
спадручна
спадзявацца
спадару
In pace
спачыць у
пацалунках з
пацуком
Сутнаснае
сутарагі
сутарэнных
стрэч
Трызьненьне
трывала
трымацца
трынаццатым
72
Турботы
туляцца з
тузінам
туліпанаў
Уляганьне
улагодзіць
улюбёнае
ўлоньне
Увага
ваганты не
вагаюцца ў
вагоне
Фальклёрнае
фалянгі
фалясаў і
фальканэтаў
Харызма
харэаграфія
харавога
харчаваньня
73
Хвароба
хваткія
хвалі
хваленьня
Хораша!
хордавыя ў
хораме й
хорам
Хулахупы
хупавая
хуліганка ў
хусьці
Ценяваць!
цэннасьць
цэнтнэра
цэнтонаў
Цэнзары
цэнтурыёны
ценяў і
цэнтаўраў
74
“Чарніла”
чараваньне
чарговае
чаркі
Шпага
шпаркая як
шпацыр
шпака
* * *
шолах на
шалях
шаленства
Экзамэн
экзотыка?
экзэкуцыя?
экзыстэнцыя!
Эўфуістычнае
эўрыка:
эфэктоўны
эўфэмізм
75
Юргіні
юрысдыкцыя
юрлівага
юнацтва
Юшка
ютраня ў
юдолі
юдафобаў
“Ягня”
ягомасьць
ягліцца на
ягадку
Яснавокая
я зь мілаю ў
язычлівым
язьміне
 
Якасьць
 
яканьне
як
якабінства
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.